27 мая ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Куба.
Для гасцей была праведзена аглядная экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падчас якой яны даведаліся аб гісторыі і рэсурсах бібліятэкі, яе магчымасцях як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны. Удзельнікі экскурсіі азнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем “дыямента ведаў”.