ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэатральная мазаіка
Візіт дэлегацыі Нацыянальнага сходу Арменіі

Візіт казахстанскай парламенцкай дэлегацыі

Візіт казахстанскай парламенцкай дэлегацыі
Іншыя навіны

25 кастрычніка ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала казахстанская парламенцкая дэлегацыя.


Дэлегацыю ўзначальваў старшыня мажыліса парламента Рэспублікі Казахстан У.Б. Мухамеджанаў.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей сустракала першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава.

Для членаў дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія, падчас якой яны азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.

Экскурсія прадоўжылася на адкрытай агляднай пляцоўцы бібліятэкі, адкуль адкрываецца маляўнічы від на сталіцу і наваколле.

У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Спадар Мухамеджанаў пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам