4 мая Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала інданезійская парламенцкая дэлегацыя на чале са спікерам Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія доктарам Марзукі Алі.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей вітаў дырэктар Раман Матульскі. Для гасцей была арганізавана аглядная экскурсія, пад час якой яны азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.
У музеі кнігі да ўвагі гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў. Спікер Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія доктар Марзукі Алі пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых наведвальнікаў.