15 чэрвеня бібліятэку наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віарэл Машану.
Падчас сустрэчы спадар Машану паднёс у дар Нацыянальнай бібліятэцы калекцыю кніг.
Для ганаровага госця была праведзена экскурсія па будынку бібліятэкі, падчас якой ён азнаёміўся з інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным абсталяваннем і сацыякультурнай дзейнасцю ўстановы.