2 ліпеня ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя Еўрапейскай камісіі.
Дэлегацыю ўзначальваў дырэктар дэпартамента па мерах гандлёвай абароны Генеральнага дырэктарата па знешнім гандлі спадар Штэфан Дэпіпер.
Падчас агляднай экскурсіі госці азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным аснашчэннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.
Члены дэлегацыі падняліся на закрытую аглядную пляцоўку бібліятэкі, адкуль ім адкрыўся маляўнічы пейзаж сталіцы і наваколля.
У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.