17 ліпеня 2009 года Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі родныя А.А. Грамыкі, дзяржаўнага дзеяча, міністра замежных спраў СССР, ураджэнца Беларусі.
Візіт адбыўся ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-гадоваму юбілею з дня яго нараджэння. У святкаваннях прынялі ўдзел дзеці і ўнукі А.А. Грамыкі, а таксама прадстаўнікі расійскага і беларускага МЗС.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя выстаўкі кніг і публікацый, прысвечаных А.А. Грамыку, “Вялікі палітык. Выдатны дыпламат”.
Для гасцей была арганізавана аглядная экскурсія па будынку бібліятэкі. Яны пазнаёміліся з яе дзейнасцю, інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным абсталяваннем, афармленнем інтэр’ераў, калекцыяй рарытэтных выданняў.