ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларуская гравюра другой паловы XX стагоддзя
Правы чалавека - вышэйшая сацыяльная каштоўнасць

Візіт дырэктара НББ у Японію

Іншыя навіны

З 21 па 27 кастрычніка 2007 г. адбыўся візіт дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскага ў Японію. Асноўная ўвага падчас паездкі была нададзена вывучэнню асаблівасцяў развіцця бібліятэчнай справы Японіі. Дырэктар НББ наведаў Парламенцкую бібліятэку Японіі, НДІ інфарматыкі, Універсітэт Кэіо, раённую бібліятэку, Бібліятэчную асацыяцыю Японіі.


Наведванне краіны ажыццяўлялася пры падтрымцы фонду «Японія», кірункам дзейнасці якога з’яўляецца развіццю сувязяў з арганізацыямі замежных краін у галіне адукацыі, навукі і культуры.

Падчас сустрэч з калегамі Р.С. Матульскі распавёў аб развіцці бібліятэчнай справы ў Беларусі, дзяржаўнай палітыцы ў галіне культуры, сістэме бібліятэк і бібліятэчна-інфармацыйнай адукацыі. Асаблівая ўвага была нададзена сучаснаму стану і перспектывам развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Дырэктар Парламенцкай бібліятэкі Японіі азнаёміў Р.С. Матульскага з сістэмай бібліятэк Японіі, якая ўключае публічныя, універсітэцкія, школьныя і спецыяльныя бібліятэкі. Іх дзейнасць рэгулюецца законамі «Аб публічных бібліятэках» (1950 г.) і «Аб школьных бібліятэках» (1953 г.).

Функцыю нацыянальнай бібліятэкі краіны і выконвае Парламенцкая бібліятэка Японіі, асноўныя карпусы якой размешчаны ў гарадах Токіо і Кансай. Акрамя гэтага, біблятэка мае 28 філіялаў, у ліку якіх Міжнародная дзіцячая бібліятэка, Бібліятэка літаратуры Азіі і 26 бібліятэк міністэрстваў.

Галоўны корпус бібліятэкі агульнай плошчай 140 тыс. кв.м. знаходзіцца ў Токіо. Акрамя парламентарыяў бібліятэка абслугоўвае шырокае кола наведвальнікаў. Чытальныя залы бібліятэкі размяшчаюцца па перыметры будынка, ва ўнутраным двары знаходзіцца фондасховішча, абсталяванае стацыянарнымі і мабільнымі стэлажамі з электроннай сістэмай кіравання. У галоўным корпусе бібліятэкі захоўваецца ў асноўным японская літаратура і актуальная перыёдыка. Сховішча амаль запоўнена, і праз 10 гадоў патэнцыял яго будзе вычарпаны. Для рашэння бягучых праблем для Парламенцкай бібліятэкі ў 2002 г. быў пабудавана спецыяльны будынак у г. Кансай. Гэты васьміпавярховы будынак займае 60 тыс.кв. м. (4 паверхі з 8 з’яўляюцца падземнымі і займаюць 80% плошчы будынка). Корпус у Кансаі выконвае дзве асноўныя функцыі: фондасховішча і электроннай бібліятэкі. У фондасховішчы г. Кансай захоўваюцца замежныя выданні і перыёдыка.


Падземныя паверхі сховішча абсталяваны сучаснымі інжынернымі і тэхналагічнымі сістэмамі. Акрамя таго, пад зямлёй знаходзіцца рабатызаванае сховішча, якое працуе ў аўтаматызаваным рэжыме без удзелу чалавека.

Электронны каталог Парламенцкай бібліятэкі Японіі ўключае бібліяграфічныя запісы на 90% дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі. У стварэнні электроннага каталога бібліятэка ўзаемадзейнічае з нацыянальным архівам і бібліятэкамі прэфектур. У стварэнні зводнага каталога асноўная ўвага надаецца адлюстраванню нацыянальных дакументаў. НДІ інфарматыкі ажыццяўляе карпаратыўную каталагізацыю сумесна з 1000 універсітэцкіх і іншых спецыяльных бібліятэк, пры гэтым асаблівая ўвага надаецца навуковай і спецыяльнай літаратуры. Публічныя бібліятэкі, як правіла, фармуюць свае электронныя каталогі на аснове бібліяграфічных запісаў, якія пастаўляюць кнігагандлёвыя арганізацыі разам з выданнямі.

З мэтай фармавання электроннай бібліятэкі алічбована 143 тыс. дакументаў эпохі Мейя (1668-1911 гг.). Поўныя тэксты дакументаў звязаныя з запісамі ў ЭК. Тэксты даступныя карыстальнікам у рамках лакальнай сеткі і ў Інтэрнэце. Наступным этапам будзе алічбоўка 90 тыс. дакументаў першай паловы 19 стагоддзя.


У Японіі функцыянуе 1369 публічных бібліятэк, у тым ліку. 47 ў прэфектурах краіны. Свае бібліятэкі маюць 98% гарадоў і раёны Токіо. У Японіі налічваецца 716 універсітэцкіх бібліятэк, 556 з якіх з’яўляюцца прыватнымі. Гэтыя бібліятэкі абслугоўваюць выкладчыкаў і студэнтаў сваіх універсітэтаў. Асаблівасцю іх дзейнасці на сучасным этапе з’яўляецца адкрыты доступ чытачоў да ўсіх фондаў, у тым ліку да сховішча. У краіне функцыянуе каля 40 тыс. школьных бібліятэк, на прадпрыемствах Японіі дзейнічае каля 1700 спецыяльных бібліятэк.

Падрыхтоўка спецыялістаў для бібліятэк Японіі ажыццяўляецца па дзвум кваліфікацыям: публічныя бібліятэкі і школьныя бібліятэкі. Падрыхтоўку ажыццяўляе 230 універсітэтаў краіны, штогод дыплом бібліятэкара атрымлівае да 10 тыс. выпускнікоў.

Вядучымі ў дадзенай галіне з’яўляюцца універсітэты Тсукуба, Кэіо, Айшы Шукутоку, Тсурумі. Ва універсітэце Тсукуба ў школе інфарматыкі навучаецца каля 700 студэнтаў і 150 магістраў. 70 чалавек займаецца ў аспірантуры, з якіх 4-5 штогод абараняюць дысертацыі. У школе бібліятэказнаўства і інфарматыкі універсітэта Кэіо навучаецца 150 студэнтаў і 24 магістры. 12 чалавек займаюцца ў аспірантуры і прэтэндуюць на ступень доктара філасофіі. На аддзяленні бібліятэказнаўства і інфарматыкі універсітэта Айшы Шукутоку навучаецца 400 студэнтаў, а на аддзяленні дакументазнаўства універсітэта Тсурумі — 240.

 

 

 



Встреча с директором Парламентской библиотеки Японии, Токио Открытый доступ У входа в Парламентскую библиотеку Японии, Токио
Вид на здание Парламентской библиотеки Японии, Токио Парламентская библиотека Японии, г.Кансай Международная детская библиотека
Токио Буддийский храм Тодайдзи Международная детская библиотека

 

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам