ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вольны птах беларускіх нябёсаў
Дыялог культур у шматпалярным свеце

Візіт дэлегацый сталічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў дзяржаў – удзельніц СНД

Візіт дэлегацый сталічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў дзяржаў – удзельніц СНД
Іншыя навіны

18 мая Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі дэлегацыі сталічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў / паліцыі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Падчас экскурсіі гасцей пазнаёмілі са 100-гадовай гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, архітэктурнымі рашэннямі, тэхнічнымі магчымасцямі і мастацкім афармленнем будынка, распавялі аб унікальных калекцыях кніжных помнікаў, якія захоўваюцца ў фондах, аб інфармацыйных рэсурсах і сацыякультурнай дзейнасці.

Наведванне чытальных залаў, музея кнігі, выставачных галерэй, агляднай пляцоўкі дазволіла гасцям наглядна прадставіць той патэнцыял, якім валодае галоўная бібліятэка Беларусі.

Напрыканцы сустрэчы гасцям былі ўручаны падарункі ў памяць аб візіце ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам