13 сакавіка 2009 года ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя Вярхоўнага суда Індыі.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей вітала намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Людміла Генадзьеўна Кірухіна. Для членаў дэлегацыі была арганізавана экскурсія па будынку галоўнага кнігасховішча краіны, у час якой яны мелі магчымасць пазнаёміцца з асноўнымі кірункамі дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным абсталяваннем, сістэмай работы чытальных залаў і абслугоўвання чытачоў, сацыякультурнай дзейнасцю.