ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентавана кніга “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы”
У Турцыі прэзентавана беларускае выданне, прысвечанае міжнароднай мытнай службе

Візіт дэлегацыі Узбекістана

Візіт дэлегацыі Узбекістана
Іншыя навіны

23 кастрычніка ў рамках рабочага візіту бібліятэку наведаў сакратар Савета бяспекі пры Прэзідэнце Рэспублікі Узбекістан Віктар Уладзіміравіч Махмудаў.

Для ганаровай дэлегацыі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі правёў аглядную экскурсію па будынку бібліятэкі. Віктар Уладзіміравіч пазнаёміўся з гісторыяй кніжнай скарбніцы і яе архітэктурнымі асаблівасцямі, наведаў найбольш значныя месцы – агульную чытальную залу, галерэйны комплекс, Круглую залу і аглядную пляцоўку.

На заканчэнне сустрэчы дырэктар галоўнай бібліятэкі краіны ўручыў ганароваму госцю памятны падарунак – факсіміле “Буквара” 1618 года, выхад якога прымеркаваны да 400-годдзя яго выдання.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам