ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра беражлівасць і сямейны бюджэт: прэзентацыя дзіцячай фінансавай азбукі
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Візіт дэлегацыі Турцыі

Візіт дэлегацыі Турцыі
Іншыя навіны

29 лістапада Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала афіцыйная дэлегацыя Турэцкай Рэспублікі.


Візіт адбыўся ў рамках Дзён культуры Турцыі ў Рэспубліцы Беларусь, якія праходзяць у сталіцы з 26 па 30 лістапада 2017 года.Культурная праграма ўключае каля дзесяці мерапрыемстваў: турэцкая опера, народныя танцы, тэматычныя канцэрты і фотавыстаўкі. У гэтыя дні не толькі беларусы знаёмяцца з каларытнай турэцкай культурай, але і госці з сонечнай краіны адкрываюць для сябе самабытную Беларусь.

Падчас агляднай экскурсіі для турэцкай дэлегацыі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі расказаў пра гісторыю, інфармацыйныя рэсурсы і тэхнічныя магчымасці ўстановы, пазнаёміў з архітэктурай і інтэр’ерамі будынка.

Дакрануцца да кніжнай спадчыны Беларусі госці змаглі падчас наведвання міжнароднай выстаўкі “Францыск Скарына і яго эпоха”. Экспазіцыя, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, наглядна адлюстроўвае вехі гісторыі айчыннага і еўрапейскага кнігадрукавання. На выстаўцы госці пабачылі як арыгінальныя кнігі Францыска Скарыны, так і каштоўныя выданні XV–XVII стагоддзяў, прывезеныя з сямі краін свету.

Напрыканцы сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам