8 верасня ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь бібліятэку наведала дэлегацыя Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка на чале з міністрам культуры і мастацтваў Віджэсундара Мудыянселаге Тылакаратне Бандара Эканаяке.
Праграма візіту афіцыйнай дэлегацыі Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка была насычана мерапрыемствамі: адкрыццё Дзён культуры ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, наведванне музеяў, удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дню беларускага пісьменства, наведванне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Для гасцей была праведзена экскурсія па будынку бібліятэкі, пад час якой дырэктар Раман Матульскі азнаёміў іх з гісторыяй і рэсурсамі бібліятэкі, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны, уручыў памятныя сувеніры.
У музеі кнігі Віджэсундара Мудыянселаге Тылакаратне Бандара Эканаяке пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.