ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Стогадовая кніга
Візіт дэлегацыі Омскай вобласці

Візіт дэлегацыі Сербіі

Візіт дэлегацыі Сербіі
Іншыя навіны

13 сакавіка Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя Рэспублікі Сербія на чале з прэзідэнтам Сербіі Таміславам Ніколічам.


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей вітала першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава.

Для членаў дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія, пад час якой яны азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў. Таміславу Ніколічу ўручылі чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У музеі кнігі да ўвагі гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў. Прэзідэнт Сербіі пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам