5 снежня Нацыянальную бібліятэку наведала парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Польшча.
У рамках афіцыйнага візіту старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч і маршал Сената Рэспублікі Польшча Станіслаў Карчэўскі падпісалі Сумесную заяву аб супрацоўніцтве.
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі правёў для высокіх гасцей азнаямленчую экскурсію па будынку бібліятэкі і музеі кнігі.
Маршал Сената Станіслаў Карчэўскі пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.
У завяршэнне сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.