25 мая бібліятэку наведала дэлегацыя Пагранічнай службы Федэральнай службы бяспекі Расіі на чале з генералам арміі Уладзімірам Кулішовым.
Падчас экскурсіі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі пазнаёміў ганаровых гасцей з гісторыяй бібліятэкі і архітэктурнымі асаблівасцямі будынка.
Члены дэлегацыі наведалі Круглую залу, аглядную пляцоўку, музей кнігі.
Падчас экскурсіі госці пазнаёміліся з экспазіцыяй выстаўкі мастацкіх галаграм “Асвета. Пазнанне. Прагрэс”, якая адлюстроўвае лепшыя дасягненні беларускіх вучоных у галіне галаграфіі.
У музеі кнігі госці агледзелі выстаўку “Буквары народаў свету”, на якой прадстаўлены разнастайныя і ўнікальныя выданні самай першай кнігі па навучанні грамаце. Пасля знаёмства з экспазіцыяй членам дэлегацыі былі прадстаўлены арыгінальныя і факсімільныя выданні Францыска Скарыны, якія з'яўляюцца бясцэннай спадчынай кніжнай культуры Беларусі.
Напрыканцы сустрэчы дырэктар Раман Матульскі перадаў гасцям памятны падарунак.