ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі сейма Літоўскай Рэспублікі
Фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ў Францыі

Візіт дэлегацыі Міністэрства унутраных спраў Султанату Аман

Візіт дэлегацыі Міністэрства унутраных спраў Султанату Аман
Іншыя навіны

17 чэрвеня 2009 года Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя Міністэрства унутраных спраў Султанату Аман на чале з міністрам шэйхам Саудам аль-Бусаідзі.


Дэлегацыя прыбыла ў Рэспубліку Беларусь з мэтай абмену вопытам у сферы праваахоўнай дзейнасці.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей вітаў дырэктар Раман Сцяпанавіч Матульскі. Члены дэлегацыі пазнаёміліся з дзейнасцю ўстановы як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра рэспублікі, сістэмай абслугоўвання чытачоў, структурай чытальных залаў, архітэктурай новага будынка бібліятэкі, мелі магчымасць палюбавацца прыгажосю сталіцы з агляднай пляцоўкі.

У знак глыбокай павагі шэйх Сауд аль-Бусадзі падарыў Нацыянальнай бібліятэцы кнігі, у якіх адлюстравана культурна-гістарычная спадчына аманскага народа.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам