ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача ў дар кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў
Паэзія паўсядзённасці: мастацтва “малых галандцаў”

Візіт дэлегацыі Карэліі

Візіт дэлегацыі Карэліі
Іншыя навіны

7–8 снежня адбыўся візіт афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Карэлія ў Рэспубліку Беларусь.

З прафесійным візітам Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Карэлія – намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце Ірына Германава і намеснік дырэктара па тэхнічнай эксплуатацыі Арцём Арцёмаў.

Намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка і намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па эканоміцы, рэжыме, эксплуатацыі будынка і абсталявання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Станіслаў Каспяровіч сустрэліся з калегамі і абмяняліся вопытам па кірунках сваёй дзейнасці.

Ганаровых гасцей чакала насычаная праграма. Для іх правялі азнаямленчую экскурсію, падчас якой былі прадэманстраваны магчымасці бібліятэкі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра. Загадчыца аддзела кнігасховішча Наталля Маргачова падрабязна апісала арганізацыю фондаў, размяшчэнне дакументаў у кнігасховішчы, умовы захоўвання і паказала працу транспартнай сістэмы “тэлеліфт”. Загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Дзіяна Муратава распавяла аб дзейнасці свайго аддзела, а начальнік інфармацыйнага цэнтра Ала Шарамецьева азнаёміла гасцей з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Karelija-3.JPG

Цікавіла расійскіх калег таксама тэма мадэрнізацыі гарадскіх і сельскіх бібліятэк Беларусі, падрабязнасці якой патлумачыла загадчыца сектара маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Анастасія Маслоўская.

Заключным этапам прафесійнага візіту стала абмеркаванне пытанняў захоўвання і экспанавання кніжных помнікаў з загадчыцай навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Марыяй Шопінай.

8 снежня Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі члены ўрада Рэспублікі Карэлія – міністр культуры Рэспублікі Карэлія Аляксей Лесанен і намеснік прэм’ер-міністра ўрада Рэспублікі Карэлія па сацыяльных пытаннях Ларыса Падсаднік.

Karelija-5.JPG

Ганаровых гасцей пазнаёмілі са 100-гадовай гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, архітэктурнымі асаблівасцямі і тэхнічнымі магчымасцямі ўстановы, расказалі аб інфармацыйных рэсурсах і сацыякультурнай дзейнасці бібліятэкі, а таксама правялі экскурсію з наведваннем музея кнігі і агляднай пляцоўкі з цудоўнай панарамай зімовай беларускай сталіцы.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі беларускага і расійскага бакоў абмяняліся каштоўным вопытам, уручылі адзін аднаму памятныя падарункі і выказалі надзею на плённае супрацоўніцтва.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам