ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Трохтомнік пра Скарыну: шматграннасць, падарожжа і спадчына першадрукара
Светлы след…

Візіт дэлегацыі Ірана

Візіт дэлегацыі Ірана
Іншыя навіны

24 лістапада ў рамках афіцыйнага візіту бібліятэку наведала дэлегацыя Генеральнай пракуратуры Ісламскай Рэспублікі Іран на чале з генеральным пракурорам Махамадам Джафарам Мантазеры.


Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Ерамееўна Далгаполава правяла для ганаровых гасцей азнаямленчую экскурсію па будынку бібліятэкі, падчас якой распавяла пра інфармацыйныя рэсурсы і паслугі, якія прадастаўляе ўстанова.

Удзельнікі дэлегацыі наведалі кніжную выстаўку іранскай літаратуры. Асаблівую цікавасць выклікалі ў гасцей рукапісныя кнігі, з якімі яны пазнаёміліся ў музеі кнігі і самым сэрцы будынка – фондасховішчы “дыямента”.

Наведванне прэзідэнт-цэнтра, агляднай пляцоўкі і іншых прывабных месцаў бібліятэкі дазволіла гасцям ацаніць архітэктурныя асаблівасці і мастацкае афармленне будынка, а таксама магчымасці ўстановы як сацыякультурнага цэнтра.

У завяршэнне сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам