20 верасня ў рамках мерапрыемства “Днепр – рака дружбы” Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя беларусаў Расіі.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, старшыня ФНКА беларусаў Расіі, член прэзідыума савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па міжнацыянальных адносінах, член кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры МЗС Рэспублікі Беларусь Сяргей Кандыбовіч, прадстаўнікі многіх рэгіёнаў Расіі, якія ўзначальваюць грамадскія арганізацыі беларусаў, кіраўнікі ветэранскіх і маладзёжных арганізацый аўтаноміі.
Дэлегацыя беларусаў Расіі і кіраўніцтва бібліятэкі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва і магчымасці развіцця культурных сувязей паміж дзвюма краінамі. Удзельнікі выказалі надзею на далейшае развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Расіяй у сферы культуры і адукацыі.
Для ганаровых гасцей правялі азнаямленчую экскурсію, падчас якой былі прадэманстраваны магчымасці бібліятэкі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра, гісторыя ўстановы і яе ўнікальная архітэктура.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.