ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
II Міжнародны сеткавы праект “ЧтениеPRoДвижение”
Вясёлыя гісторыі

Візіт дэлегацыі Азербайджанскай Рэспублікі

Візіт дэлегацыі Азербайджанскай Рэспублікі
Іншыя навіны

26 кастрычніка ў рамках рабочага візіту бібліятэку наведала дэлегацыя пенітэнцыярнай службы Міністэрства юстыцыі Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам міністра юстыцыі Азербайджана – начальнікам пенітэнцыярнай службы, генерал-маёрам юстыцыі Гасанавым Джэйхунам Акбер аглы.

Для ганаровай дэлегацыі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі правёў аглядную экскурсію па будынку бібліятэкі, падчас якой госці пазнаёміліся з гісторыяй кніжнай скарбніцы – найбуйнейшага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны. Раман Сцяпанавіч расказаў пра архітэктурныя асаблівасці новага будынка, прадэманстраваў магчымасці абслугоўвання карыстальнікаў у сучасных чытальных залах. Госці таксама наведалі галерэйна-выставачны комплекс, Круглую залу і аглядную пляцоўку.

На заканчэнне сустрэчы Р. Матульскі ўручыў Джейхуну Гасанаву памятны падарунак – факсіміле «Буквара» 1618 года, выхад якога прымеркаваны да 400-годдзя яго выдання.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам