ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вывучэнне рукапіснай кнігі ў “Клубе кніжных прафесараў”
Пра беражлівасць і сямейны бюджэт: прэзентацыя дзіцячай фінансавай азбукі

Візіт дэлегацыі АДКБ

Візіт дэлегацыі АДКБ
Іншыя навіны

29 лістапада бібліятэку наведалі ўдзельнікі сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.


Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі правёў для ганаровых гасцей азнаямленчую экскурсію. Ён расказаў гісторыю кніжнай скарбніцы, прадставіў найбольш значныя месцы бібліятэкі і распавёў пра патэнцыял найбуйнейшага сацыякультурнага цэнтра краіны.

Падчас экскурсіі госці змаглі ацаніць архітэктурныя асаблівасці і мастацкае афармленне “дыямента ведаў”, а таксама наведалі міжнародную выстаўку “Францыск Скарына і яго эпоха”, прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Раман Сцяпанавіч акцэнтаваў увагу гасцей на галоўных экспанатах – прыжыццёвых выданнях беларускага першадрукара. Таксама вялікую цікавасць у іх выклікала факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” – унікальны шматтомнік, у якім сабраны разгрупаваныя па ўсім свеце тэксты славутага першадрукара і гуманіста.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам