ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Конкурс “Мая кніга для ўсяго свету”
"Кніга.BY" арганізуе флэшмоб

Візіт афіцыйнай дэлегацыі В'етнама

Візіт афіцыйнай дэлегацыі В'етнама
Іншыя навіны

31 ліпеня бібліятэку наведала афіцыйная дэлегацыя Ханоя на чале з намеснікам першага сакратара Ханойскага гарадскога камітэта Камуністычнай партыі В’етнама Даа Дык Таанам.


У рамках візіту адбылася сустрэча членаў дэлегацыі з кіраўніцтвам Нацыянальнай бібліятэкі, падчас якой удзельнікі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне культуры і бібліятэчнай справы.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, намеснікі дырэктара Таццяна Кузьмініч і Аляксандр Суша падзяліліся з в’етнамскім бокам вопытам кіравання бібліятэкай, а таксама пазнаёмілі членаў дэлегацыі з гісторыяй установы, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і патэнцыялам найбуйнейшага сацыякультурнага цэнтра краіны.

Для ганаровых гасцей прайшла азнаямляльная экскурсія па будынку бібліятэкі, якая ўключала наведванне Круглай залы і музея кнігі. Удзельнікі дэлегацыі змаглі ацаніць незвычайныя архітэктурныя рашэнні і афармленне інтэр’ера, а таксама бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй кніжнай культуры Беларусі. Напрыканцы сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам