ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб праграме культурнага супрацоўніцтва на 2013–2014 гг.
Канферэнцыя Культурнай праграмы Усходняга партнёрства

Візіт афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Куба

Візіт афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Куба
Іншыя навіны

15 кастрычніка ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Куба на чале з намеснікам старшыні Савета Міністраў Марына Мурыльё.


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дэлегацыю вітаў дырэктар Раман Матульскі. Для гасцей была арганізавана аглядная экскурсія, пад час якой яны азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.

Экскурсія прадоўжылася на закрытай агляднай пляцоўцы бібліятэкі, адкуль разгортваецца маляўнічы від на сталіцу і наваколле.

У музеі кнігі да ўвагі высокіх гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з бібліятэчных фондаў. Намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Куба Марына Мурыльё пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам