ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Імпрэза ў Міністэрстве замежных спраў да 200-годдзя Станіслава Манюшкі
Сустрэча з адвакатам аб правах на адпачынак

Віцебскай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага – 100 гадоў

Віцебскай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага – 100 гадоў
Іншыя навіны

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае чытачоў у інфармацыйную прастору свайго партнёра.

Анлайн-рэсурсы Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М. Горкага Віцебска адлюстроўваюць гісторыю і сучаснасць сталіцы Прыдзвінскага краю, а таксама ўзровень развіцця інфармацыйнага патэнцыялу сучаснай гарадской бібліятэкі Беларусі, якая дасягнула залатога юбілею.

Своеасаблівым віртуальным мемарыялам гераізму і самаахвярнасці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны звязаны з Віцебскам і Віцебскай вобласцю, з’яўляецца інфармацыйны праект “Час мужнасці”, падрыхтаваны бібліятэкарамі ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён уключае інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза, партызанаў і падпольшчыкаў, салдатаў і афіцэраў, а таксама пра ключавыя моманты ў дзейнасці падпольных груп, аперацыі па вызваленні Віцебска. Тэкставая інфармацыя ілюструецца дакументальнымі фотаздымкамі ваенных гадоў.

“Ганаровыя грамадзяне Віцебска” – гэта групавы віртуальны партрэт асоб, удастоеных гэтага высокага звання за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае і культурнае развіццё Віцебска, а таксама за iншыя заслугі перад горадам. Прадстаўлены сярод іх як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Віцебска і за яго межамі, так і грамадзяне замежных дзяржаў. Персанальная старонка кожнага лаўрэата ганаровага звання ўключае яго біяграфію, бібліяграфічную інфармацыю і фотагалерэю.

На сайце Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Віцебска можна пазнаёміцца і з іншымі рэсурсамі, створанымі калектывам супрацоўнікаў бібліятэкі-юбіляра. Любы наведвальнік сайта мае магчымасць скарыстацца інфармацыйнымі сэрвісамі бібліятэкі, багаццю якіх па-добраму пазайздросцілі б чытачы першай публічнай бібліятэкі горада 100 гадоў таму.

Гэтыя і іншыя краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк Беларусі даступныя таксама праз віртуальную чытальную залу НББ і вэб-навігатар “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам