ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Святлана Алексіевіч: «Я – шчаслівы чалавек»
Разгортваем старонкі часу

Вітаем удзельнікаў V Форуму бібліятэкараў Беларусі!

Вітаем удзельнікаў V Форуму бібліятэкараў Беларусі!
Іншыя навіны

30 мая ў бібліятэцы ўрачыста адкрыўся V Форум бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Каля 400 аўтарытэтных спецыялістаў бібліятэчнай сферы краіны сабраліся сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы, каб абмеркаваць пытанні нарматыўна-прававога забеспячэння галіны, арганізацыі карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк у сферы забеспячэння доступу насельніцтва да інфармацыйна-бібліятэчных рэсурсаў і ацаніць стан сукупнай сеткі бібліятэк Беларусі.

Адкрыла пяты, юбілейны, Форум старшыня савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, дырэктар Навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Іна Юрык.

З прывітальным зваротам ад імя міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара выступіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы – начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Задзяркоўская. Словы прывітання адрасаваў удзельнікам форуму і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Пасля ўрачыстага адкрыцця пачалося пленарнае пасяджэнне, падчас якога прагучалі даклады Наталлі Задзяркоўской (“Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь”), дэкана факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Мікалая Яцэвіча (“Узаемадзеянне бібліятэк і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пры падрыхтоўцы кадраў”), дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзіміра Кулажанкі (“Універсітэцкія бібліятэкі: погляд за гарызонт падзей”) і галоўнага бібліятэкара аддзела навукова-арганізацыйнай і метадычнай работы Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Алены Пантаплёвай (“Сетка навукова-тэхнічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь”).

Вопытам рэалізацыі інавацыйных праектаў падзяліліся з калегамі дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна Марына Рафеева (“Бібліятэка, неабходная грамадству: высновы, атрыманыя вопытным шляхам”) і дырэктар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева Алена Капыток (“10 паспяховых праектаў публічнай бібліятэкі: ад задумы да рэалізацыі”).

Завяршылася пленарнае пасяджэнне дакладам Іны Юрык – “Праект IFLA Global Vision ў Беларусі: наш уклад у стварэнне моцнага і глабальнага аб'яднанага бібліятэчнай супольнасці”.

Адно з мерапрыемстваў форуму прайшло ў рамках сусветнага праекта Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый (ІФЛА) – “Global Vision”. Пад эгідай такой маштабнай ініцыятывы з 2017 года па ўсім свеце праходзяць нарады і дыскусіі, абмяркоўваюцца шляхі развіцця бібліятэк у найбліжэйшай і аддаленай будучыні.

У ходзе рэгіянальнай дыскусіі “ІФЛА. Глабальнае бачанне” эксперты з ліку вядучых спецыялістаў бібліятэчнай галіны абмеркавалі выклікі, з якімі сутыкаецца прафесійная супольнасць у сувязі з глабалізацыяй. Вынікам сустрэчы стала выпрацоўка адзінага калектыўнага адказу на пытанні, якія разглядаюцца міжнароднай дыскусіяй. Выніковая справаздача будзе накіравана ў ІФЛА. Аналагічны матэрыял збіраецца ва ўсіх краінах свету як аснова для распрацоўкі дарожнай карты аб'яднання міжнароднай бібліятэчнай супольнасці.

У дзень адкрыцця форуму музычным падарункам для ўдзельнікаў стаў канцэрт вакальнай групы “Камерата”.

Наперадзе – два насычаныя працоўныя дні. Заўтра, 31 мая, на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі г. Жодзіна пройдзе выязное пасяджэнне, а ў сталічных бібліятэках удзельнікаў форуму чакаюць майстар-класы і абмен вопытам правядзення сацыякультурных мерапрыемстваў для розных катэгорый карыстальнікаў.

Дарагія ўдзельнікі, жадаем плённай працы!

Навіны
Бібліятэкарам