ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Разарваць кола маўчання: жанчыны і насілле
Уладзімір Янкоўскі: “Купалу” я зрабіў так, як разумею і ўмею

Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”
Іншыя навіны

Запрашаем наведаць тэатральную старонку навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб музычных, драматычных, лялечных і іншых тэатрах Рэспублікі Беларусь, якія ставяць спектаклі для гледачоў розных узростаў: ад 3-х да 103-х гадоў.

Гэтай восенню адразу некалькі тэатральных устаноў нашай краіны адкрылі юбілейныя сезоны. Адзін з найстарэйшых беларускіх тэатраў – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы праз год будзе святкаваць 100-годдзе з дня афіцыйнага заснавання. Але свае сустрэчы з гледачом тэатр пачаў раней гэтай даты, таму сёння на яго сайце можна ўбачыць надпіс – “100 сезон”.

У 75-ы раз адкрылі свае дзверы перад аматарамі тэатральнага мастацтва Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы і Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя У.І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску. Круглую дату (80-годдзе) адзначае і Гомельскі абласны драматычны тэатр. Дарэчы, у пачатку снежня тут пройдзе XIV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, на старонку якога можна перайсці таксама з раздзела “Міжнародныя мерапрыемствы ў Беларусі. IV квартал 2019 года” сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Віртуальная чытальная зала нагадвае, што інфармацыя аб беларускім тэатры (падраздзел “Тэатральнае мастацтва”) размешчана ў раздзеле “Культура і мастацтва” вэб-навігатара. Вы можаце не толькі пазнаёміцца з разнастайнасцю тэатральнага жыцця краіны, але, перайшоўшы па спасылцы на сайт тэатра, выбраць для сябе цікавы спектакль і купіць квіток у анлайн-касе.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам