ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гісторыя і сучаснасць Фундаментальнай бібліятэкі БДУ
Выдатны дзеяч музычнай адукацыі

Віртуальная чытальная зала НББ – публічным бібліятэкам Брэсцкай вобласці

Віртуальная чытальная зала НББ – публічным бібліятэкам Брэсцкай вобласці
Іншыя навіны

Супрацоўнікі НББ працягваюць серыю анлайн-мерапрыемстваў для публічных бібліятэк розных рэгіёнаў нашай краіны. 15 чэрвеня адбыўся семінар, падрыхтаваны для нашых калег з Брэсцкай вобласці.

Удзельнікам былі прадстаўлены алгарытмы і перавагі выкарыстання ліцэнзійных электронных рэсурсаў у бібліятэчным абслугоўванні карыстальнікаў, а таксама інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці публічных бібліятэк на сучасным этапе. Асаблівая ўвага была нададзена магчымасцям прадстаўлення ў ВЧЗ баз даных, генераваных бібліятэкамі-партнёрамі, з мэтай іх папулярызацыі і прасоўвання ў інтэрнэт-прасторы.

Віртуальная чытальная зала адкрыта для супрацоўніцтва з усімі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання рабоце з імі.

Запрашаем да партнёрства!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам