ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міфічныя лабірынты Усевалада Швайбы (+відэа)
Каштоўнае папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальная чытальная зала НББ для публічных бібліятэк Мінскай вобласці: інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў у сучасных умовах

Віртуальная чытальная зала НББ для публічных бібліятэк Мінскай вобласці: інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў у сучасных умовах
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка працягвае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням метадычнага забеспячэння работы публічных бібліятэк розных рэгіёнаў нашай краіны.

10 чэрвеня адбыўся анлайн-семінар “Магчымасці выкарыстання рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйна-бібліятэчным абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэк Мінскай вобласці”.

Віртуальная сустрэча была арганізавана для нашых калег з Мінскай абласной бібліятэкі імя. А.С. Пушкіна, цэнтралізаваных гарадскіх і раённых бібліятэчных сістэм сталічнай вобласці. З прывітальным словам семінар адкрыла генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава.

tfgr_2.jpg

Удзельнікам былі прадстаўлены магчымасці і перавагі карпаратыўнага камплектавання электроннымі рэсурсамі праз віртуальную чытальную залу НББ (ВЧЗ), а таксама агляд баз даных для розных катэгорый карыстальнікаў публічных бібліятэк. З прэзентацыяй рэсурсаў выступіла загадчыца сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Марыя Дамоўская.

tfgr_3.jpg

Асаблівая ўвага была нададзена такому актуальнаму пытанню, як алгарытмы выкарыстання электронных рэсурсаў пры арганізацыі абслугоўвання ў дыстанцыйным рэжыме. Абмеркаваны магчымасці прасоўвання ў карыстальніцкае асяроддзе і папулярызацыя генерыраваных публічнымі бібліятэкамі Мінскай вобласці баз даных праз прадстаўленне іх на пляцоўцы ВЧЗ.

Віртуальная чытальная зала НББ адкрыта для супрацоўніцтва з усімі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Запрашаем да партнёрства!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам