ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падведзены вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Памяці Таісы Іосіфаўны Супрановіч (Гурко)

Віртуальная чытальная зала НББ для бібліятэк Віцебшчыны: інфармацыйныя рэсурсы і патэнцыял аддаленага абслугоўвання

Віртуальная чытальная зала НББ для бібліятэк Віцебшчыны: інфармацыйныя рэсурсы і патэнцыял аддаленага абслугоўвання
Іншыя навіны

Працягваем серыю віртуальных сустрэч з публічнымі бібліятэкамі з розных рэгіёнаў Беларусі. 13 мая прайшоў анлайн-семінар “Магчымасці выкарыстання рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным бібліятэчным абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэк Віцебскай вобласці”.

Размова ішла аб даступных праз віртуальную чытальную залу НББ электронных інфармацыйных рэсурсах, важных для выкладчыкаў і вучоных, а таксама аматараў мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры. Слухачам распавялі аб калекцыях політэматычных баз даных, аддаленым доступе да рэсурсаў, а таксама аб магчымасцях падпіскі і тэставым доступе для бібліятэк Віцебскай вобласці. Падпіска і тэставы доступ працягваюцца.


Віртуальная чытальная зала НББ адкрыта для супрацоўніцтва з усімі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання рабоце з імі.

Запрашаем да партнёрства!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам