Сёння, 12 сакавіка, World Wide Web, або Сусветная павуціна, заснавальнікам якой стаў англійскі спецыяліст у галіне інфарматыкі сэр Цімаці Бернерс-Лі (Tim Berners-Lee), адзначае 30-гадовы юбілей – сціплы па даце, але ўражлівы па размаху.
Сотні мільёнаў вэб-сервераў, мільярды вэб-старонак, пабудаваных на тэхналогіі гіпертэксту, уяўляюць сёння сучасны Інтэрнэт. Праект, першапачаткова арыентаваны на вучоных з мэтай арганізацыі сумеснага захоўвання навуковай інфармацыі і забеспячэння агульнага доступу да яе, стаў сапраўды глабальным і даступным мільярдам карыстальнікаў. Прычым, колькасць інтэрнэт-рэсурсаў і сайтаў у Сусветнай павуціне імкліва расце.
Спадзяёмся, што і новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – тэматычны сайт “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” – у глабальнай сетцы Інтэрнэт дазволіць шматлікім карыстальнікам бліжэй пазнаёміцца з Рэспублікай Беларусь, яе гісторыяй, дзяржаўным ладам і заканадаўствам, развіццём эканомікі і навукі, інвестыцыйным патэнцыялам краіны, дасягненнямі культуры і мастацтва, выбраць для наведвання спартыўныя і турыстычныя аб’екты, музычныя, тэатральныя і кінематаграфічныя мерапрыемствы, бібліятэкі і музеі.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.