ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інфармацыйныя рэсурсы ProQuest у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Сайт Нацыянальнай бібліятэкі адзначаны прэміяй “ТІБО-2018”!

Віртуальная чытальная зала для сталічных школ і гімназій

Віртуальная чытальная зала для сталічных школ і гімназій
Іншыя навіны

17 мая магчымасці выкарыстання рэсурсаў ВЧЗ былі прадстаўлены для педагогаў сталічнай гімназіі № 29.

Семінар сабраў больш за 100 удзельнікаў, зацікаўленых у якасным інфармацыйным забеспячэнні адукацыйнай дзейнасці.

Доступ да сусветных электронных інфармацыйных рэсурсаў сёння адкрыты для навучэнцаў і педагогаў вядучых сярэдніх школ і гімназій Мінска – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па віртуальнай чытальнай зале.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марына Рудакоўская, Святлана Дзятчэнка і Юлія Мяцельская пазнаёмілі слухачоў з напрамкамі карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк Беларусі ў сферы камплектавання электроннымі рэсурсамі і сэрвісамі віртуальнай чытальнай залы. Былі прэзентаваныя магчымасці працы з рэсурсамі ВЧЗ – электроннымі базамі даных сусветных вытворцаў, якія змяшчаюць шырокі спектр навучальных дапаможнікаў, электронных кніг, навуковых перыядычных выданняў у сферы педагогікі, дыдактычных матэрыялаў, твораў сусветнай мастацкай культуры.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам