ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”
Удзельнікі “Цягніка Памяці” наведалі Нацыянальную бібліятэку

Відэаматэрыялы Х Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

Відэаматэрыялы Х Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”
Іншыя Навіны

Запрашаем пазнаёміцца з відэазапісам дакладаў Х Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура” па тэме “Лічбавыя калекцыі ў прасторы культуры”, якая адбылася 10 чэрвеня і была прысвечана 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Запіс мерапрыемства даступны на YouTube-канале бібліятэкі і на старонцы мерапрыемства – Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”.

Матэрыялы сфармаваны па трох частках.

Першая частка – даклады 1-й секцыі, якая праходзіла на пляцоўцы XXVIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ТІБО-2022”.

Другая – даклады афлайн і трэцяя – дыстанцыйныя выступленні і відэадаклады 2-й секцыі, якая праходзіла на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Таксама на старонцы канферэнцыі можна пазнаёміцца з выніковым дакументам мерапрыемства.

Дзякуем дакладчыкам і слухачам канферэнцыі за актыўны ўдзел, нагадваем аб магчымасці падаць свае даклады для публікацыі ў прафесійных часопісах НББ: навукова-практычным зборніку “Бібліятэчны веснік” (палажэнне аб зборніку) і часопісе “Бібліятэчны свет”.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

“Папулярызацыя кнігі ў век лічбавай трансфармацыі” – міжрэгіянальны семінар для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці

11 Жні 2022

9–10 жніўня на базе Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшоў міжрэгіянальны семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці і загадчыкаў аддзеламі абслугоўвання і інфармацыі цэнтральных раённых (гарадскіх) бібліятэк “Папулярызацыя кнігі ў век лічбавай трансфармацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”

9 Жні 2022

З 9 жніўня ў кальцавой галерэі 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дэманструецца перасоўная фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”.

Мастацкія выстаўкі

У жніўні спаўняецца 505 гадоў з дня выдання Францыскам Скарынам першай кнігі

5 Жні 2022

Псалтыр – першая друкаваная беларуская кніга, адна з найбольш старажытных і папулярных кніг Старога Запавету. Асноўны яе змест духоўныя песні – псалмы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам