ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перамагчы дыябет!
Круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі

Відэаўрок па асновах пошуку ў вэб-каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Відэаўрок па асновах пошуку ў вэб-каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

Анлайн-каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самы наведвальны і запатрабаваны інфармацыйны рэсурс бібліятэкі. Гэта платформа для пошуку дакументаў з фондаў бібліятэкі, ліцэнзійных баз даных і інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу.

Умовы доступу і пошук у каталогу часам выклікаюць цяжкасці і пытанні наведвальнікаў парталу. Для аказання дапамогі пры працы з вэб-каталогам створаны відэаўрок па асновах пошуку ў гэтым рэсурсе.

У відэароліку дадзена наглядная інструкцыя аб умовах доступу да каталога і поўных тэкстаў дакументаў, ахарактарызаваны інтэрфейс, прадстаўленне вынікаў пошуку і прымяненне фільтраў.

У частцы 1 урока, акрамя агульнай інфармацыі аб каталогу, прапануецца алгарытм простага пошуку дакументаў з фондаў бібліятэкі ва ўкладцы “Каталог НББ”.

У частцы 2 урока апісана тэхналогія пошуку ў набытых Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ліцэнзійных электронных інфармацыйных рэсурсах і навуковых рэсурсах адкрытага доступу, а таксама праца ва ўкладцы “Аб’яднаны пошук”.

Сэрвісныя магчымасці вэб-каталога, даступныя чытачам (у тым ліку аддалены заказ дакументаў), а таксама методыка пашыранага пошуку будуць апісаны ў наступных уроках.

Відэаўрокі па іншых рэсурсах і сэрвісах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўлены ў раздзеле “Чытачу”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Падведзены вынікі працы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі за 2019 г.

6 Сне 2019

5 снежня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося пасяджэнне Тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацы бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя аб сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтве

6 Сне 2019

5 снежня адбылася чарговая сустрэча ў межах цыкла “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”. З сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтвам слухачоў пазнаёміла кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Ірына Леанідаўна Гарбушына.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2019

Да Рэгіянальнага зводнага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці далучыліся дзяржаўная ўстанова культуры “Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і дзяржаўная ўстанова культуры “Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса “Не для чужых вачэй”

6 Сне 2019

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 “Я бачу!”. З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры можна атрымаць у падарунак у кнігарнях Мінска і Віцебска.

Навіны бібліятэк

111