ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Энергазберажэнне – залог устойлівага развіцця
Праект “Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі роду Сапег”

VI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

VI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

З 27 па 29 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзіліся VI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні “Бібліятэкі ў фарміраванні інавацыйнага асяроддзя для развіцця навукі, адукацыі і бізнесу”.


Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, НП “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”, ГА “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”, ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 300 дэлегатаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Малдовы, Таджыкістана, Злучаных Штатаў Амерыкі – вядучыя спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, выдавецтваў, адукацыйных і навукова-даследчых устаноў і арганізацый, прадстаўнікі заканадаўчай сферы і органаў выканаўчай улады, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

У рамках VI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў прайшлі круглыя сталы “Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь: вынікі дзейнасці і перспектывы развіцця”, “Электронныя бібліятэкі: фарміраванне і карыстанне” і “Кніга Беларусі ў кантэксце міжнародных кнігазнаўчых даследаванняў”. Таксама працавалі тэматычныя секцыі “Бібліятэка як сістэмаўтваральны элемент інфармацыйнай інфраструктуры грамадства”, “Бібліятэчная інаватыка ў развіцці навукі, адукацыі і бізнесу”, “Электронныя рэсурсы бібліятэк у сістэме інфармацыйнага развіцця грамадства”. Важнай падзеяй стала правядзенне фокуснага семінара “Бібліятэка ў Сеціве: як і з кім мы маем зносіны?”.

Вынікам работы канферэнцыі стала прыняцце рашэнняў, якія будуць садзейнічаць далейшаму супрацоўніцтву ўстаноў культуры, навукі, адукацыі і бізнесу і ўнясуць значны ўклад у фарміраванне інавацыйнага асяроддзя грамадства і яго ўстойлівага развіцця.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам