ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экскурсія ў Дзень маці
Цудоўны свет любоўю матчынай

VI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

VI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

16–17 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца VI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка – як феномен культуры”.

Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, Польскага Інстытута ў Мінску, Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

У гэтым годзе мерапрыемства збярэ дэлегатаў з Беларусі, Германіі, Казахстана, Кыргызстана, Польшчы, Расіі, Украіны. Сярод іх – вядучыя спецыялісты бібліятэк, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

Тэма кангрэса – “Паслугі і сэрвісы бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы”. Дэлегаты абмяркуюць ролю бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай інфраструктуры грамадства, тэхналогіі воблачных вылічэнняў, інавацыйныя падыходы да арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў і многае іншае.

Удзельнікаў кангрэса чакаюць прэзентацыі, майстар-класы і круглыя сталы. На працягу двух дзён будзе працаваць выстаўка “Паслугі і рэсурсы бібліятэк у электронным асяроддзі”.

Урачыстае адкрыццё кангрэса адбудзецца 16 кастрычніка ў 10.00 у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі.

Больш інфармацыі тут

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 266 37 07.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам