ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да баз даных Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі
Асеняя пара – вачэй зачараванне

Вечна жывы джаз

Вечна жывы джаз
Іншыя навіны

19 кастрычніка а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца мерапрыемства “Вечна жывы джаз”.


Чарговы сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь павінен стаць яркай падзеяй для ўсіх, хто па-сапраўднаму любіць джаз, ведае яго гісторыю і цікавіцца гэтым музычным напрамкам.

У рамках мерапрыемства адкрыецца кніжная выстаўка-прагляд з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаная элітарнаму свету джаза. У экспазіцыю ўвойдуць энцыклапедыі і слоўнікі, аўтабіяграфічныя і бібліяграфічныя выданні, грампласцінкі і кампакт-дыскі, ноты і ілюстрацыі. Адначасова пачне сваю работу выстаўка плакатаў, прысвечаных легендарнаму Луі Армстронгу – сусветна вядомаму “каралю джаза”.

У рамках мерапрыемства ладзіцца перадача Пасольствам ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сертыфіката на набыццё музычнай базы даных для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Падчас мерапрыемства ўсіх гасцей чакае творчае выступленне джазавых аркестраў, спевакоў і музыкаў, якія сваім выкананнем створаць адпаведную атмасферу.

Тэлефон для даведак: 293-27-67.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам