ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Полымя” – этапы творчага станаўлення
Снежная казка

Вечар, прысвечаны 90-годдзю часопіса “Полымя”

Вечар, прысвечаны 90-годдзю часопіса “Полымя”
Іншыя навіны

20 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся юбілейны вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара часопіса “Полымя”.


Часопіс “Полымя” з’яўляецца найстарэйшым літаратурна-мастацкім і грамадска-палітычным выданнем нашай краіны, у стварэнні якога непасрэдны ўдзел прымалі народныя песняры Беларусі Янка Купала і Якуб Колас. Менавіта ў “Полымі” друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі і народныя паэты Беларусі Іван Мележ, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Іван Чыгрынаў, Іван Навуменка, а таксама Уладзімір Караткевіч, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка. Літаратурныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі беларускіх майстроў слова, працягваюцца ў творах сённяшніх аўтараў гэтага аўтарытэтнага выдання.

З нагоды 90-гадовага юбілею часопіса Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “«Полымя» – этапы творчага станаўлення”, якая раскрывае змест часопіса з самага першага нумара 1922 года да апошняга на сённяшні дзень.

З прывітальным словам на юбілейным вечары выступілі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матусевіч, дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом «Звязда»” Аляксандр Карлюкевіч, першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Генадзь Пашкоў і інш.

Адна з галоўных задач часопіса “Полымя”, заснавальнікам якога з’яўляецца Саюз пісьменнікаў Беларусі, – на сваіх старонках прапагандаваць усё лепшае, што ствараецца сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і садзейнічае развіццю і духоўнай моцы нашай дзяржавы, з дапамогай мастацкага слова быць правадніком дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, накіраванай на далейшае духоўнае развіццё беларускай нацыі.

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам