ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Снежная казка”
Літэкспрэс “Беларускую кнігу – у рэгіёны” адправіўся ў шлях

Вечар, прысвечаны 90-годдзю часопіса “Полымя”

Вечар, прысвечаны 90-годдзю часопіса “Полымя”
Іншыя навіны

20 снежня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца юбілейны вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара часопіса “Полымя”.


Мерапрыемства пройдзе ў рамках Года кнігі.

Часопіс “Полымя” з’яўляецца найстарэйшым літаратурна-мастацкім і грамадска-палітычным выданнем нашай краіны, у стварэнні якога непасрэдны ўдзел прымалі народныя песняры Беларусі Янка Купала і Якуб Колас.

У юбілейным вечары возьмуць удзел вядомыя дзеячы літаратуры, мастацтва і культуры, якія з’яўляюцца членамі рэдакцыйнай калегіі часопіса “Полымя”, – акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.В. Гніламёдаў і У.Р. Гусакоў, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі М.І. Чаргінец, дырэктар, галоўны рэдактар выдавецкага дома “Звязда” А.М. Карлюкевіч, беларускі пісьменнік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны А.А. Савіцкі, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” М.М. Мятліцкі, а таксама дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, старшыня Беларускага дзіцячага фонду, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” У.С. Ліпскі, многія сталыя і маладыя аўтары часопіса – даследчыкі літаратуры, краязнаўцы, паэты, празаікі, драматургі, публіцысты. Будуць агучаны віншаванні ад дзяржаўных устаноў краіны, творчых арганізацый, зацікаўленых чытачоў.

З нагоды 90-гадовага юбілею часопіса Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “«Полымя» – этапы творчага станаўлення”, якая раскрывае змест часопіса з самага першага нумара 1922 года да апошняга на сённяшні дзень.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

“Беларускі салавей”: новая віртуальная экспазіцыя да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

7 Май 2021

Прадстаўляем новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Водгукі пра XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

7 Май 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся маштабны навуковы форум Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пасля завяршэння канферэнцыі арганізатары падводзяць вынікі, каб вызначыць, наколькі праект дасягнуў сваіх мэт. Сваім меркаваннем пра канферэнцыю падзяліліся яе ўдзельнікі – беларускія і замежныя эксперты.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ля Кургана Славы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак

6 Май 2021

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі склалася асаблівая традыцыя: напярэдадні Дня Перамогі шанаваць памяць загінуўшых, ускладаючы ад імя ўсіх супрацоўнікаў кветкі да манументаў Перамогі, аддаючы даніну глыбокай павагі ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці

6 Май 2021

5 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы выдавецтва Springer Nature адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны развіццю ініцыятывы адкрытай навукі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памяці загінуўшых будзем вартыя!

6 Май 2021

6 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая акцыя-свята “Памяці загінуўшых будзем вартыя!”, прымеркаваная да Дня Перамогі. Арганізатарамі выступілі Першамайская раённая г. Мінска арганізацыя РГА “Белая Русь” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Май 2021

Новы, 22-і па ліку, том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», прысвечаны творчасці Івана Шамякіна, дае нам унікальную магчымасць. Чытаючы творы класікаў, мы часта гадаем наконт прататыпаў, таго, якія рэальныя падзеі з біяграфіі аўтара адбіліся ў тэксце. Тут аб'яднаныя мастацкі твор па матывах аўтабіяграфіі і дакументальны, дзе выкладзены сапраўдныя падзеі, якія ляглі ў аснову мастацкага твора. Гаворка пра пенталогію «Трывожнае шчасце», якая прынесла маладому Шамякіну славу, і аповесць «Слаўся, Марыя!».

Навіны бібліятэк

6 Май 2021

Знакамітую ваенную драму і адзін з самых моцных фільмаў пра вайну “Ідзі і глядзі” Элема Клімава пакажуць у мінскіх кінатэатрах паўторна. Сеансы пройдуць у кінатэатрах “Мір” і “Цэнтральны” 6–9 мая.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам
111