ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт парламенцкай дэлегацыі Ірана
Следам за сонцам: міфалогія беларусаў

Вечар “Кароль паэтаў”

Вечар “Кароль паэтаў”
Іншыя навіны

16 красавіка ў галерэі “Лабірынт” прайшоў літаратурна-тэатралізаваны вечар “Кароль паэтаў”, прысвечаны 450-годдзю англійскага паэта і драматурга Уільяма Шэкспіра.


Творчасць Уільяма Шэкспіра ўвайшла ў залатую скарбонку сусветнай культуры. Як і стагоддзі таму, чарговая сустрэча з яго творамі падаравала радасць усім, хто даўно ведае і любіць багатыя і невычэрпныя, як само жыццё, творы геніяльнага драматурга.

Вітаў гасцей дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. “Кожны рэжысёр хоча паставіць п’есу Шэкспіра... Кожны акцёр хоча пабыць Гамлетам, каб адбыцца як акцёр”, – расказваў аб значнасці пісьменніка Раман Матульскі. У Нацыянальнай бібліятэцы, як сказаў яе дырэктар, захоўваецца больш за тысячу дакументаў, прысвечаных творчасці Шэкспіра: ноты, рэпрадукцыі, графіка, кнігі, паштоўкі, афішы беларускіх тэатраў розных гадоў.

У літаратурна-тэатралізаванай сустрэчы прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Брус Бакнэл. Дыпламат расказаў гасцям аб жыцці паэта і таямніцах, што на працягу стагоддзяў выклікаюць шматлікія пытанні наконт яго творчай спадчыны. “Няхай і зараз вядуцца спрэчкі пра аўтарства твораў Уільяма Шэкспіра, яму б гэта спадабалася!” – лічыць пасол.

Пад час мерапрыемства госці паслухалі санеты Уільяма Шэкспіра, урыўкі з яго п’ес на мове арыгінала і ў перакладзе на беларускую і рускую мовы. Выканаўцамі шэкспіраўскіх твораў сталі студэнты перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Да юбілею з дня нараджэння англійскага паэта і драматурга ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падрыхтавана кніжная выстаўка “Кароль паэтаў”. Экспазіцыя налічвае больш за 200 выданняў, сярод якіх зборнікі выбраных твораў, асобныя тамы шэкспіраўскіх камедый і трагедый, біяграфічныя і літаратуразнаўчыя даследаванні, займальныя раманы пра жыццё творцы, кнігі – здагадкі, гіпотэзы, сенсацыі. Выстаўка ўпрыгожана ілюстрацыямі да шэкспіраўскіх твораў, партрэтамі паэта і герояў яго п’ес.

Уільяму Шэкспіру прысвечана яшчэ адна юбілейная экспазіцыя. Аснову выстаўкі “Шэкспір і сусветная музыка” склалі нотныя выданні і аўдыядакументы музычных твораў, напісаных па вядомых сюжэтах вялікага драматурга. Сярод іх – творы па п’есе “Рамэа і Джульета”, оперы Дж. Вердзі “Макбет” і “Атэла”, сімфанічная паэма “Гамлет” Ф. Ліста, творы па трагедыях “Кароль Лір”, “Антоній і Клеапатра”, сюіта з музыкі Ф. Мендэльсона да камедыі “Сон у летнюю ноч”, опера “Каралева фей” Г. Персела, творы Т. Хрэннікава і Г. Берлiёза на сюжэт камедыі “Шмат шуму з нічога” і інш.

Кніжная выстаўкай “Кароль паэтаў” будзе дэманстравацца да канца года на кальцавым калідоры 3-га паверха.

Выстаўка “Шэкспір і сусветная музыка” будзе доўжыцца ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) да 29 красавіка 2014 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80, 293 27 52.
Е-mail: pr@nlb.by

   

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам