1 лютага адбыўся вэбінар “У дапамогу новым партнёрам РЗЭК бібліятэк Беларусі”.
На вэбінары былі разгледжаны пытанні падключэння бібліятэк да рэгіянальных зводных каталогаў бібліятэк Беларусі (РЗЭК). Асаблівая ўвага нададзена запаўненню анкеты і настройкам працоўных месцаў спецыялістаў для працы ва ўмовах РЗЭК.
Загадчыца сектара аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Алена Ішуціна азнаёміла спецыялістаў бібліятэк з тэхналогіяй працы ў інфармацыйным рэсурсе, распавяла пра патрабаванні для выканання карэктнай загрузкі масіваў бібліяграфічных запісаў.
У навучанні ўзялі ўдзел спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абласных і рэгіянальных бібліятэк, якія падключаюцца да інфармацыйнага карпаратыўнага рэсурсу ў 2023 годзе.
Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.