ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячая фантастычная аповесць «Эрпіды на планеце Зямля» Паўла Місько
Адкрылася выстава, прысвечаная сяброўству Глебкі і Броўкі

Вэбінар “Парадак дзеянняў пры заліцці кніг вадой для недапушчэння біяпашкоджанняў дакументаў”

Вэбінар “Парадак дзеянняў пры заліцці кніг вадой для недапушчэння біяпашкоджанняў дакументаў”
Іншыя навіны

16 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе ў анлайн-фармаце вэбінар “Парадак дзеянняў пры заліцці кніг вадой для недапушчэння біяпашкоджанняў дакументаў”.

У рамках вэбінару будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • алгарытм дзеянняў у аварыйных сітуацыях, звязаных з уздзеяннем вады;
  • віды пашкоджанняў фонду вадой;
  • уздзеянне мікраміцэтаў на папяровыя дакументы і яго наступствы;
  • парадак дзеянняў персаналу бібліятэк пры заліцці кніг вадой.

Запрашаем да ўдзелу. Будзем рады адказаць на пытанні, якія вас цікавяць.

Мерапрыемства будзе праходзіць з 10.00 да 10.45 з дапамогай платформы Zoom.

Падключыцца да канферэнцыі Zoom.

Ідэнтыфікатар канферэнцыі:
827 1715 8656

Код доступу:
1231235

Кантактная асоба:
Муратава Дзіяна Анатольеўна,
загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў
цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў,
тэлефон: (8 017) 293 28 72,
e-mail: muratova@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам