ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Маленькія “прафесары” вывучалі кніжную спадчыну Радзівілаў
Юбілейныя даты беларускага календара праз прызму інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВЧЗ запрашае ў падарожжа па Магілёўшчыне

ВЧЗ запрашае ў падарожжа па Магілёўшчыне
Іншыя навіны

І зноў у дарогу запрашае віртуальная чытальная зала. На гэты раз мэта падарожжа – Магілёўскі край і сапраўды малая радзіма.

“Мой родны кут, як ты мне мілы!..”
Якуб Колас

Віртуальная спасылка перанясе вас у базу даных “Вёсачкі з вялікай гісторыяй”, размешчаную на сайце Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна. У Год малой радзімы рэсурс прапануе пазнаёміцца з некаторымі вёсачкамі і мястэчкамі, вядомымі сваімі архітэктурнымі шэдэўрамі, прыроднымі аб’ектамі або дзейнасцю знакамітых ураджэнцаў.

Нядаўна створаная база даных – “Вёсачкі з вялікай гісторыяй” – даступна на старонцы “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залы. Рэсурсы арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”. З яе можна даведацца пра ўнікальныя факты гісторыі і культуры Беларусі, зірнуць на іх праз прызму малой, але вельмі дарагой сэрцу чалавека радзімы.

Да прыкладу, ці ведаеце вы, якое збудаванне спраектаваў і пабудаваў знакаміты Растрэлі – той самы, які з’яўляецца архітэктарам Зімовага палаца ў Санкт-Пецярбургу? Дзе знаходзіцца адзін з лепшых палацава-паркавых ансамблей Беларусі ХІХ стагоддзя, які таксама называюць беларускім Версалем? Дзе ўзведзена “круглая” царква – паменшаная ў 32 разы копія сабора Святога Пятра ў Рыме? У якой з вёсак захаваўся старажытны абрад “Закліканне дажджу”, а ў якой праводзіцца свята радзімічаў? Дзе размешчаны ўнікальныя прыродныя аб’екты, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай і міжнароднай аховай? Таксама цікава будзе даведацца пра тое, якія дзеянні на карысць малой радзімы здзейснілі вядомыя персоны: нашчадкі роду А.С. Пушкіна, генерал царскай арміі М.Р. Чарняеў, ваенны інжынер Я. Жылінскі, браты і сёстры Лепяшынскія, браты Дараганы, Я.І. Бараноўскі.

Такім чынам, здзейсніце інтэрнэт-падарожжа па вёсачках Магілёўшчыны! Спадзяёмся, што віртуальны тур падштурхне вас наведаць гэтыя цікавыя месцы і на свае вочы пераканацца ў непаўторнасці культурнай спадчыны Беларусі нават у аддаленых яе кутках. А бібліятэкараў краіны заклікаем больш актыўна ўключацца ў прэзентацыю сваёй малой радзімы на старонках віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам