ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свет вашых захапленняў
Беларуска-Казахстанскі дзелавы форум

Васілёк у новым фармаце

Васілёк у новым фармаце
Іншыя навіны

20 мая ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу і камп’ютарнай графікі “Васілёк у новым фармаце”, прысвечанай Дню аховы дзяцей.


Гэта сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама і Мінскай абласной спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху п. Ждановічы.

На выстаўцы прадстаўлены работы выхаванцаў студыі выяўленчага мастацтва “Васілёк» школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху.

Гасцей вернісажу і ўдзельнікаў выстаўкі вітала в.а. дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Л.Г. Кірухіна. На мерапрыемстве таксама выступілі дырэктар Мінскай абласной спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху В.І. Гардынец, кіраўнік выяўленчай студыі “Васілёк” Н.Е. Пракаповіч, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Беларускага таварыства глухіх, прадстаўнік Каардынацыйнага савета расійскіх суайчыннікаў пры Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Сваёй творчасцю прысутных парадавалі калектыў "Крынічка” ждановіцкай школы-інтэрната з песняй у жэставым выкананні, народны тэатр пантамімы “Рух” і музыкант-віртуоз Павел Неўмяржыцкі.

Выстаўка будзе доўжыцца да 3 чэрвеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка). Уваход на выстаўку платны. Плата за ўваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам