ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
І Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва “Terra Nova”
Бег па кругу, ці Як павярнуць калясніцу адносін да сэрца

V Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

V Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

З 8 па 9 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі V Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні “Электронныя бібліятэкі і ліквідацыя інфармацыйнай няроўнасці”.


Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, нацыянальныя бібліятэкі Беларусі і Чэхіі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 300 дэлегатаў – вядучыя спецыялісты беларускіх і замежных бібліятэк, адукацыйных і навукова-даследчых устаноў і арганізацый, прадстаўнікі заканадаўчай сферы і органаў выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

У рамках V Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў працавалі тэматычныя секцыі: “Арганізацыйна-тэхналагічныя аспекты функцыянавання электронных бібліятэк”, “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для бібліятэк: кантэнт, кіраванне, выкарыстанне”, “Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк у электронным асяроддзі”. Важнай падзеяй стала правядзенне навукова-практычнага семінара “Еўрапейская электронная бібліятэка рукапісаў і старадрукаў «MANUSCRIPTORIUM»: узаемадзеянне і супрацоўніцтва”.

Вынікам работы канферэнцыі стала прыняцце рашэнняў, якія будуць садзейнічаць далейшаму супрацоўніцтву з мэтай развіцця электронных бібліятэк, павышэнню эфектыўнасці іх дзейнасці па ліквідацыі інфармацыйнай няроўнасці, выкарыстанню сучасных інфармацыйных тэхналогій у гэтай галіне.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам