ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэчныя інфармацыйныя рэсурсы і тэхналогіі: вывучэнне вопыту работы ўстаноў Бадэн-Вюртэмберга і Баварыі
Лекцыя біблеіста, доктара сакральнай тэалогіі Ірыны Дубянецкай

V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

18–19 кастрычніка ў бібліятэцы пройдзе V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

18 кастрычніка а 10 гадзіне ў канферэнц-зале адбудзецца ўрачыстае адкрыццё кангрэса, у якім прымуць удзел дэлегаты з Азербайджана, Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША і Украіны. У іх ліку вядучыя спецыялісты бібліятэк, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

Галоўная тэма форуму ў гэтым годзе – “Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні”. На пленарным і секцыйных пасяджэннях плануецца абмеркаваць праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыю бібліятэчных будынкаў; архітэктуру, дызайн і арганізацыю прасторы бібліятэк; сродкі і тэхналогіі забеспячэння бяспекі; тэхналогіі воблачных вылічэнняў; інфармацыйна-пошукавыя сістэмы; электронныя бібліятэкі, анлайн-рэсурсы; паслугі і сэрвісы і шэраг іншых тэм. На пленарным пасяджэнні кангрэса прадугледжаны сінхронны пераклад, для атрымання гарнітуры неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.

У рамках кангрэса пройдуць прэзентацыі, майстар-класы і круглыя ​​сталы.

У дзень адкрыцця адбудуцца цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў ХХVI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, які праводзіцца штогод сярод публічных бібліятэк Беларусі, і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі.

19 кастрычніка жадаючыя змогуць наведаць публічную лекцыю прафесійнага бібліятэкара, кіраўніка кампаніі 21st Century Libraries Consulting Чарльза Форэста (ЗША).

На працягу двух дзён будзе працаваць выстаўка “Бібліятэкі будучыні: тэхналогіі, будынкі, абсталяванне”. На ёй прадставяць найноўшыя дасягненні ў сферы інфарматызацыі і тэхнічнага абсталявання бібліятэк, шырокі спектр прадукцыі і паслуг кампаній, якія займаюцца прамысловай вытворчасцю і продажам стэлажнага, асвятляльнага і іншага абсталявання, праектаваннем і абслугоўваннем сістэм бяспекі і супрацьпажарнай абароны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81, 266 37 07.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам