ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
4 сустрэчы з Караткевічам
Выйшаў зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Мая муза – беларусачка”

V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”

V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”
Іншыя навіны

21 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”, прысвечаная Году малой радзімы.

Пленарнае пасяджэнне было прысвечана першай у Расіі гравіраванай ілюстраванай Бібліі, створанай выхадцам Дуброўна Васілём Коранем. Па гэтай тэме выступілі прэзідэнт Акадэміі народнага мастацтва Віктар Пензін (г. Масква), мастацтвазнаўца, вядучы метадыст па народным сцэнічным касцюме аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Людміла Вакар, намеснік старшыні абласнога савета ветэранаў, краязнаўца Міхаіл Ляшчынскі. Таксама быў зачытаны даклад мастацтвазнаўцы, аўтара кнігі “Народная гравіраваная кніга Васіля Кораня 1692–1696” Антаніны Саковіч (г. Масква).

Плённа прайшла работа секцый “Гістарычнае краязнаўства”, “Мастацтвазнаўства. Культурна-асветніцкія ўстановы ў сістэме сучаснага краязнаўства”, “Літаратурнае краязнаўства. Установы адукацыі ў сістэме сучаснага краязнаўства”, круглага стала “Рэлігійнае краязнаўства: хрысціянская спадчына Віцебшчыны”. Прагучала шмат цікавых дакладаў.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў працы канферэнцыі прыняў удзел галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Андрэй Бараноўскі з дакладам “Імгненні жыцця беларускага фотамастака: да 85-годдзя Мікалая Аляксеевіча Шарая”.

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў “Віцебскі край”.

Праграма канферэнцыі

Матэрыял прадастаўлены Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна і НІА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам