ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ХVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці працягвае раскрываць фонды бібліятэчных устаноў рэгіёна

Узноўлены шэдэўр – пазл вялікага палатна (+ відэа)

Узноўлены шэдэўр – пазл вялікага палатна (+ відэа)
Іншыя навіны

Арыгінальная гравіравальная дошка ХVII ст. і ўзноўленая з яе гравюра з партрэтам караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага ўпершыню дэманструюцца на выставе “Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі.

Унікальны экспанат прадастаўлены з прыватнага збору калекцыянера Алега Судлянкова.

Гравюра мае цікавую гісторыю. І, як высветлілі нашыя эксперты, з’яўляецца фрагментам манументальнай кампазіцыі, вядомай пад назвай “Dodecameron Triumphans Joannis III” (“Дадэкамерон трыумфу Яна ІІІ”), якая прысвечана… А вось чаму яна прысвечана і  якія падрабязнасці паходжання гравіравальнай дошкі, глядзіце ў відэа.

Культурную і гістарычную каштоўнасць унікальнага экспаната абмяркоўваюць калекцыянер Алег Судлянкоў і спецыяліст Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марыя Шопіна:


Выстава “Узноўлены шэдэўр” будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 30 мая 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам