ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар па базах даных East View
“Там на неведомых дорожках…”

Узнагароджаны пераможцы гульні “Чытай-Горад”

Узнагароджаны пераможцы гульні “Чытай-Горад”
Іншыя навіны

20 верасня ў бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў тэматычнай гарадской гульні для пешаходаў і веласіпедыстаў “Чытай-Горад”.


Праект арганізаваны Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Навуковай бібліятэкай БНТУ, Федэрацыяй прыгодніцкіх гонак і парталам otryv.by з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да кнігі.

Маршрут гульні стартаваў суботняй раніцай у галоўным холе будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і быў пракладзены па месцах, звязаных з жыццём літаратурных дзеячаў розных часоў, чытаннем і кнігамі. Удзельнікі гульні рашалі задачы на логіку і разгадвалі загадкі, рухаючыся да фінішу ад пункта да пункта. Пераможцы спаборніцтва вызначаліся ў дзвюх катэгорыях – пешаходы і веласіпедысты.

Усяго ў квэст-гульні ўзяло ўдзел каля 400 чалавек у складзе 162 каманд. Самыя хуткія і дакладныя каманды былі ўзнагароджаны спецыяльнымі прызамі і памятнымі падарункамі.

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам