ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Апошні з трылогіі: у Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу рамана Сяргея Пясецкага
Даследчык і пісьменнік

Увасобленая элегантнасць: “модныя” фатаграфіі 1920–1930 гадоў

Увасобленая элегантнасць: “модныя” фатаграфіі 1920–1930 гадоў
Іншыя навіны

Электронную калекцыю “Мода і час” папоўнілі больш за 100 фотаздымкаў 1920–1930 гадоў з фонду рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Нацыянальная бібліятэка прапануе адправіцца ў моднае мінулае. З фотаздымкаў амаль 100-гадовай даўніны на нас глядзяць прыгажуні ў туалетах, створаных рукамі вядомых мадэльераў таго часу: Жана Дэсе, Жанны Ланвен, Эдварда Маліно і іншых.

Moda_2.jpg

У калекцыі прадстаўлены:

  • элегантныя паліто, жакеты, касцюмы з мноствам дэкаратыўных дэталяў і ўпрыгожванняў;
  • сукенкі – як паўсядзённыя, так і вячэрнія з мяккіх тонкіх тканін, якія робяць вобраз жанчыны сапраўды каралеўскім;
  • шматфункцыянальнае адзенне для спорту і падарожжаў – касцюмы для тэніса, гольфа і катання на лыжах, пляжныя камплекты, накідкі-парэа, шырокія капелюшы, паасобныя купальнікі;
  • прыгожае лёгкае адзенне для сну, вытанчанае і пяшчотнае, спакуслівае і багата аздобленае пер'ем і карункамі;
  • аксесуары і капялюшыкі, упрыгожаныя брошкамі і шпількамі.

Віртуальная выстаўка “Увасобленая элегантнасць” у складзе калекцыі прапануе акунуцца ў атмасферу жаноцкасці, рамантызму і стрыманасці, уласцівай модзе таго перыяду.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.


Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам