ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра выстаўку да юбілею Перамогі – у эфіры тэлеканала СТБ
Інтэлектуальная ўласнасць: прававая ахова і кіраванне

Уваскрэсенне Хрыстова ў кнігах

Уваскрэсенне Хрыстова ў кнігах
Іншыя навіны

У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца ўнікальныя кірылічныя старадрукі, прысвечаныя найстаражытнейшаму і самаму важнаму хрысціянскаму святу – Вялікадню. Свята Уваскрэсення Хрыстова – радаснае, светлае, яркае –аб’ядноўвае вернікаў. Тэкст і ілюстрацыі ў кнігах перадаюць яго ўрачыстасць, сакральны сэнс і прыгажосць.

Уваскрэсенне Ісуса Хрыста адлюстравана ў старадаўніх біблейскіх і літургічных кнігах: расповедах Евангелля, святочных тэкстах богаслужбовых кніг, якія часта суправаджаюцца ілюстрацыямі – гравюрамі і застаўкамі. Звязаныя з Уваскрэсеннем сюжэты ўваходзяць у спецыяльныя кнігі, прысвечаныя толькі Вялікадню, а таксама кнігі сядмічнага цыкла. Тэксты надрукаваны ў праваслаўных, уніяцкіх і стараверскіх друкарнях.

У “Евангелии учительном” (Вільня, 1580) друкара Васіля Гарабурды змяшчаюцца павучанні ў гонар свята. Гэта гутаркі, размешчаныя пачынаючы з падрыхтоўчых тыдняў Вялікага посту (тыдня пра мытніка і фарысею і інш.) і заканчваючы гутаркай на Адсячэнне галавы Іаана Прадцечы. Адметная асаблівасць выдання Васіля Гарабурды – заключная малітва, набраная ў форме трохкутніка вяршыняй уніз.

Vialikdzien-1.png

Таксама ў Нацыянальнай бібліятэцы захоўваецца кніга з незвычайнай назвай “Гебдомадар Си есть: Седмичный Песнословец”, выдадзеная ў Супрасльскай лаўры ў 1737 г. Слова “гебдомадар” паходзіць ад грэчаскага “hebdomas”, што азначае “тыдзень”. Гэта значыць, тут размешчаны службы на кожны дзень велікоднага тыдня, уключаючы службу Уваскрэсення Хрыстова. Кніга мае правененцыі, дзякуючы якім вядома, што асобнік належаў Полацкай і Віцебскай духоўнай семінарыі.

Vialikdzien-2.png

У “Трифологионе, или Цветослове”, выдадзеным у 1748 г. у праваслаўнай Магілёўскай брацкай друкарні, захавалася гравюра “Іаан і агнец”. Рахманае ягня, закладзенае за грахі свету, з’яўляецца сімвалам Ісуса Хрыста. Як старазапаветны агнец, па сваёй волі Збавіцель быў аддадзены на пакуты, а потым уваскрэс у славе.

Vialikdzien-3.png

У выданні “Октоих, или Осмогласник” (Магілёў, 1754) агнец намаляваны ля крыжа. Гравёр гэтых выданняў – Афанасій Ангілейка.

Vialikdzien-4.png

У стараверскім выданні “Служба в Великую субботу и Светлую седмицу” (Гродна, 1786) прыводзіцца тэкст трапара, які адрозніваецца ад знаёмага нам тэкста: “Христос воскресе из мертвых, смертию на смерть наступи и гробным живот дарова”. Замест слова “поправ” ужываецца “наступи”. Такім чынам, мы ўспамінаем выяву Збавіцеля на абразах, які паўстае з глыбінь пекла, літаральна наступаючы на смерць.

Vialikdzien-5.png

У “Служебнике” (Пачаеў, 1791) прадстаўлена гравюра “Уваскрэсенне” Іосіфа Гачэмскага, вядомага пачаеўскага гравёра, які выкарыстоўваў тэхніку ксілаграфіі і гравюры на медзі. Гравюры выкананы пад уплывам заходняй іканаграфіі.

Vialikdzien-6.png

Аўтар публікацыі: Таццяна Карнілава, загадчык сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

Глядзіце таксама віртуальныя выстаўкі:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам